БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі

14.07.2025 / 16:9

Nashaniva.com

14 ліпеня падчас сустрэчы з дэлегацыяй Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам Аляксандрам Бягловым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што збіраецца патрабаваць ад свайго ўрада тлумачэнні за «свавольствы» ў пытанні справядлівага фарміравання цэн.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor Getty Image

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не адмаўляюцца ад дзяржаўнага рэгулявання, хоць, маўляў, напрамую ў цэны не ўмешваюцца. Улады нібыта спрабуюць не столькі рэгуляваць цэны, колькі ўсталёўваць справядлівыя правілы.

Аднак пасля апошніх выбараў, як адзначыў Лукашэнка, у гэтай сферы пачаліся пэўныя «свавольствы», на што скардзяцца людзі. Прэс-служба ўсё фіксуе і перадае яму, таму, як сказаў палітык, чыноўнікам варта рыхтавацца да дакладаў па «цане справядлівасці».

Лукашэнка таксама адзначыў, што справядлівасць у гандлі — гэта не толькі цэны, але і заробкі. На яго думку, несправядліва, калі адзін чалавек атрымлівае дзясяткі тысяч даляраў, а просты прадавец ці касір — толькі некалькі соцень рублёў.

Сапраўднае рэгуляванне, паводле слоў Лукашэнкі — гэта калі ўсе ўдзельнікі ланцужка задаволеныя, а тыя, хто не дацягвае да патрэбнага ўзроўню рэнтабельнасці, павінны працаваць над зніжэннем сабекошту, а не завышаць цэны дзеля ўласнай выгады.

Чытайце таксама:

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км

Былы прэзідэнт Малдовы марыць пасля выбараў аднавіць адносіны з Лукашэнкам

Каментары да артыкула