Грамадства1010

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км

Бацькі аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна кажуць, у іх там ёсць добрая праца, але прыйдзецца з'язджаць з малой радзімы дзеля дзяцей.

Зварот да Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся ў тыктоку. Паводле аўтараў, ён запісаны ад імя ўсіх бацькоў дзяцей з аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна, а «кожнае слова — гэта агульнае меркаванне і трывога ўсяго аграгарадка».

Аўтары звароту кажуць, што раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне закрыць добраўпарадкаваны дзіцячы сад, у якім ёсць прасторныя групавыя пакоі, гульнявая, спальня, спартыўная і актавая залы.

@polinapolivenok #рекомендации #обращениекпрезеденту#услыштенас помогите#распространить ♬ оригинальный звук - polinapolivenok

А дзяцей, сярод якіх ёсць і двухгадовыя, прапануецца вазіць у школу ў Абольцы, дзе для дашкольнікаў выдзелена толькі два кабінеты. Побач займаюцца школьнікі, у якіх урокі і перамены.

«Нікога не хвалюе, што шум і школьныя званкі перашкаджаюць маленькім дзецям спаць. У Абольцах на 1 верасня застаюцца толькі трое выхаванцаў. Дзетак да трох гадоў увогуле няма. Дык чаму застаецца адкрытым дзіцячы сад там, дзе дзяцей амаль няма і дзе горшыя ўмовы, чым у нас?» — задаюць пытанне аўтары звароту.

«З высокіх трыбун гучаць словы пра тое, што ў краіне вялікая ўвага надаецца здароўю дзяцей. Але насамрэч малыя павінны зімой, у сцюжу і завею, чакаць аўтобус, які можа і не прыехаць, а пасля трэсціся 18 кіламетраў у адзін бок па дарозе, якая часткова не заасфальтаваная. Гэта хвалюе толькі бацькоў. Для кіраўніцтва галоўнае — «аптымізацыя», а тое, што гэта адбываецца за кошт здароўя і шчаслівага дзяцінства малых, — не істотна», — гаворыцца ў звароце.

Жыхары аграгарадка звярталіся з просьбай захаваць дзіцячы сад у райвыканкам, аблвыканкам, адміністрацыю Лукашэнкі, але ўсе звароты вярталіся тым жа кіраўнікам, якія ўжо выдалі свой «прысуд».

Аўтары звароту нагадваюць, што Лукашэнка, выступаючы на «Дажынках-2024», казаў: «Я шчыра радуюся поспехам кожнага рэгіёна. Але пры гэтым уважліва вывучаю, што яшчэ можна зрабіць для людзей, як павысіць прывабнасць сяла, каб чалавек разумеў: жыць у сельскай мясцовасці — гэта добра, выгадна і перспектыўна».

«А якая можа быць выгаднасць і перспектыва, калі няма ні садка, ні школы? Большасць бацькоў нашых выхаванцаў — мясцовыя, яны засталіся жыць на сваёй малой радзіме. Паверылі ў яе будучыню. Усе мы працуем у СГФ «Надзежына», якая займае значную частку раёна. Тут вялікі жывёлагадоўчы комплекс, фермы, велізарныя палі, якім патрэбныя працоўныя рукі.

Народная мудрасць кажа: рыба шукае дзе глыбей, а чалавек — дзе лепей. Закрыецца сад — сем’і з дзецьмі будуць шукаць месца лепшае для дзяцей. А нам вельмі хочацца жыць і працаваць тут. Мы вельмі спадзяёмся, што нас пачуюць», — не губляюць надзеі бацькі.

Каментары10

  • уж да
    14.07.2025
    Ему плевать, народцу подсунут расследования шведа по поводу геноцида беларусов 80 летней давности, для моральной компенсации.....
  • Войтэк
    14.07.2025
    Значыцца, хутка выступяць з другим зваротам, якi будзе пачынацца словамi:- "Александр Григорьевич, произошло чудовищная ошибка!"....
    Сам ролiк заставяць выдалiць, пракурор раёна выступiць з пагрозай у адрас "распостранителей недостоверных сведений о сложившейся ситуации в районе".
  • На колени, холопы!
    14.07.2025
    На колени, рабы и слёзно просите Вашего господина! На колени!!

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць