Вызначыўся пераможца конкурсу на найлепшы беларускі пляж
Найлепшым пляжам у Беларусі прызналі пляж на вадасховішчы Юбілейнае ў Гродне. Пра гэта паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.
Гродзенскі пляж стаў пераможцам па выніках агульнанацыянальнага конкурсу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на лепшае ўпарадкаванне водных аб’ектаў.
Пляж на Юбілейным вадасховішчы — адно з самых папулярных месцаў для адпачынку ў Гродне.
Як адзначылі ў Гродзенскім гарвыканкаме, перамога стала вынікам сістэмнай працы мясцовых уладаў і гарадской ЖКГ па стварэнні камфортнай і бяспечнай зоны адпачынку. Высокую ацэнку журы забяспечылі сучасная інфраструктура, экалагічныя стандарты і ўвага да дробязяў.
Чытайце таксама:
Пяць найлепшых пляжаў Беларусі па-за Мінскам
«Зелянца для прыгажосці». Як выглядае вада на «найлепшым» пляжы Беларусі