Усяго патроху11

Пяць найлепшых пляжаў Беларусі па-за Мінскам

Калі вы не хочаце заставацца ў летнюю спёку ў горадзе, прапануем некалькі месцаў, дзе можна камфортна адпачыць ля вады.

Лета ў самым зеніце. Слупок тэрмометра ўпэўнена набліжаецца да лічбы ў 30 градусаў. Набліжаюцца выхадныя ці адпачынак і хочацца вырвацца з гарадскога тлуму бліжэй да прыроды.

Прапануем вам некалькі пляжаў па-за Мінскам, якія ў апошнія гады афіцыйна былі прызнаныя найлепшымі месцамі адпачынку краіны па выніках конкурсу, што праводзіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адным з галоўных крытэрыяў для перамогі з'яўляецца ўпарадкаванне пляжа.

Пляж №4 на вадасховішчы Вяча Мінскага раёна

Каардынаты: 54.057900, 27.618590

Пляжы на Вячы даўно вядомыя жыхарам сталіцы і наваколля. Яны маюць вялікі памер і, здаецца, могуць змясціць усіх ахвотных. Але найбольш уладкаваны — пляж №4.

У апошнія гады была праведзена яго рэканструкцыя. На пляжы з'явілася некалькі сучасных дзіцячых гульнявых пляцовак. Для аматараў шашлыкоў устаноўленыя стацыянарныя мангалы.

Beach on the Vyacha Reservoir Пляж на вадасховішчы Вяча Пляж на Вячинском водохранилище
Дзіцячая пляцоўка на пляжы №4 водасховішча Вяча. Фота: prodetok.by

Пляж парку сямейнага адпачынку «Лап-Ландыя» ў пасёлку Барок Любанскага раёна

Каардынаты: 52.7596967, 27.778899

Пляж знаходзіцца ў парку сямейнага адпачынку «Лап-Ландыя» і працуе ад 10-й ранку да 8-й гадзіны вечара. Наведванне каштуе 10 рублёў для дарослых і 5 рублёў для дзяцей з 3 да 13 гадоў.

Наведвальнікі могуць узяць напракат шэзлонгі, катамараны. Вялікая кампанія можа размясціцца ў альтанцы, абсталяванай мангалам. Акрамя гэтага, можна арандаваць дамок на беразе возера.

На пляжы ёсць спецыяльная зона забаў для дзяцей і зона для купання. Акрамя гэтага, малых парадуе «жывы куток» з рознымі звярамі.

Пляж абсталяваны туалетамі і душавымі.

The beach in the family recreation park "Lap-landia" Пляж в парке семейного отдыха «Лап-ландия». Пляж у парку сямейнага адпачынку "Лап-Ландыя"
На пляжы ў парку сямейнага адпачынку «Лап-Ландыя». Фота: user-xy9he2vw5h / YouTube

Пляж на возеры Белае ў Пастаўскім раёне 

Каардынаты: 55.152469, 26.852440

Пляж абслугоўваецца спартыўна-турыстычным комплексам «Азяркі». Да паслуг наведвальнікаў тут лежакі, катамараны і лодкі. Напракат можна ўзяць мангал і арандаваць альтанку ці лазню.

На тэрыторыі комплексу знаходзяцца спальныя домікі. Кошт жыцця ў аднамесным нумары з усімі выгодамі абыдзецца ў 32 рублі. За чатырохмесны нумар без выгодаў вы заплаціце 60 рублёў.

Акрамя адпачынку на вадзе, наведвальнікам прапануюцца паслугі ціра, вяровачнага гарадка, спуск на тралеях і скаладром. Атракцыёны працуюць з серады па пятніцу з 14-й да 20-й гадзіны, а ў выхадныя з 12-й да 20-й.

The beach on Lake Bielaie in the Postav district Пляж на озере Белое в Поставском районе. Пляж на возеры Белае ў Пастаўскім раёне
Возера Белае. Фота: stkozerki / Інстраграм

Пляж вадасховішча Паперня санаторыя «Ружанскі»

Кааардынаты: 52.895502, 24.839167

У водгуках пра гэты пляж людзі пішуць, што ён «як у Турцыі». Белы пясок, бясплатныя шэзлонгі, пераапранальні, прыбіральня, мыйкі для ног, фантанчыкі для піцця, пляцоўкі для гульні ў валейбол і футбол.

Наведвальнікі могуць скарыстацца з паслуг міні-бара, узяць напракат лодку ці катамаран.

Людзі пішуць, што проста паміж адпачывальнікамі ходзяць лебедзі і качкі з качанятамі.

Пляж водохранилища Паперня санатория Ружанский The beach of the Papernya reservoir of the sanatorium Ruzhansky Пляж водасховішча Паперня санаторыя "Ружанскі"
Пляж вадасховішча Паперня. Фота: sanruzh.by

Пляж на Зэльвенскім вадасховішчы

Каардынаты: 53.145250, 24.823056

Пляж утрымліваецца ў камунальнай уласнасці і знаходзіцца на беразе самага вялікага ў Гродзенскай вобласці вадасховішча. На ім прадугледжаны спецыяльны пантон для заходу ў ваду людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Для актыўнага адпачынку на пляжы ёсць валейбольная і футбольная пляцоўкі. Дзеці могуць пазабаўляцца на горках і арэлях. Для іх таксама створана асобная месца для купання.

Пляж мае ўсе неабходныя аб'екты для камфортнага адпачынку (прыбіральні, душавыя, пераапранальні). Адпачывальнікі могуць узяць напракат катамаран, скарыстацца шэзлонгамі.

Пляж на Зэльвенскім водасховічшы Пляж на Зельвенском водохранилище The beach on the Zelvensky reservoir
Пляж на Зэльвенскім вадасховішчы. Фота: wellnesssc.grodno.by

А на якім пляжы адпачываеце вы?

Каментары1

  • Žvir
    05.07.2024
    - А на якім пляжы адпачываеце вы?..
    - A my pracujem, adpačyvajuc abiboki, lajdaki i piensyjanery...

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць12

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць12

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць