«Пафарбавалі, нават хлёркай пасыпалі. Але гэта цемра, сярэднявечча!» Як выглядае прыбіральня на «найлепшым» пляжы Беларусі
Найлепшым пляжам у Беларусі нядаўна прызналі Жодзінскі гарадскі пляж, такое рашэнне прыняла спецыяльная камісія. Чытачы выдання Ex-press.live з Жодзіна паказалі, у якім стане цяпер стацыянарная прыбіральня на гэтым пляжы, адзіным у горадзе.

«Сёлета на пляжы рэальна стала значна лепш, чым было. Але калі гэты пляж найлепшы, то як выглядаюць астатнія? Ну добра, гэта не самае галоўнае. Ёсць сапраўды важны момант — прыбіральня! — напісаў адзін з чытачоў выдання. —
Ёсць тут біяпрыбіральні. Але брудныя, смярдзючыя… Як усе бачылі, іх зносіць нават вецер. Ды і непрыемна там, дыхаць няма чым. Вось і вырашыў паглядзець стацыянарны туалет, у які людзі хадзілі шмат гадоў».
Здалёк, паводле слоў жодзінца, прыбіральня выглядае добра — сімпатычна пафарбаваная, яркая, прыкметная:
«Унутры туалет таксама пафарбавалі, нават пасыпалі хлёркай! Але гэта цемра, сярэднявечча. І гэта на найлепшым пляжы Беларусі!»
Мінчукі запатрабавалі пабудаваць прыбіральню на Мінскім моры. Петыцыя прайшла праз 8 дзяржарганізацый, але ці шмат толку?
У Крычаве ў парку паставілі новыя прыбіральні, якія тояць у сабе загадку
То козы, то сувязісты, то касцы. У Чэрыкаве ўжо два разы спрабавалі закласці парк каля возера, ды ўсё не па кані корм
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары