БЕЛ Ł РУС

Данія дапаможа Украіне са спадарожнікавай сувяззю, каб паслабіць залежнасць ад Маска

14.07.2025 / 22:58

Nashaniva.com

Данія будзе даваць Украіне спадарожнікавую сувязь праз Еўрапейскае абароннае агенцтва. Пра гэта 14 ліпеня паведаміла Міністэрства абароны Даніі, піша «Еўрапейская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Украінскія вайскоўцы атрымаюць доступ да тэрміналаў, якія дазволяць забяспечыць надзейную і абароненую сувязь падчас баявых дзеянняў. У дацкім ведамстве адзначаюць, што такая дапамога істотна ўмацуе магчымасці Украіны супрацьстаяць расійскай агрэсіі.

Паслугі будуць арганізаваныя праз структуру ЕС, якая займаецца абаронным супрацоўніцтвам паміж краінамі-членамі. Данія спадзяецца, што і іншыя еўрапейскія краіны падтрымаюць гэтую ініцыятыву.

Цяпер Украіна ў значнай ступені карыстаецца спадарожнікавай сувяззю Starlink ад кампаніі SpaceX Ілана Маска. Аднак на фоне нявызначанасці адносна далейшай падтрымкі з боку Starlink еўрапейскія краіны шукаюць іншыя шляхі для забеспячэння стабільнай сувязі для Кіева.

Чытайце таксама:

Еўрапейскі канкурэнт Starlink прызнаў, што не можа замяніць яго ва Украіне

Маск намякнуў, што можа адключыць Starlink ва Украіне — Польшча гатовая шукаць замену

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны

Ці можа Маск адключыць украінцам Starlink? 

Каментары да артыкула