БЕЛ Ł РУС

У Польшчы пад Эльблангам знік беларус

15.07.2025 / 20:13

Nashaniva.com

Паліцыя горада Эльбланг, што на поўначы Польшчы, выдала абвестку пра пошук грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Маслоўскага, паведамляе «Белсат».

Уладзіслаў Маслоўскі, які знік у Польшчы. Фота: Elblag.policja.gov.pl

Вядома, што яшчэ 30 чэрвеня ён выйшаў з дому ў мястэчку Талькміцка на вуліцы Надрэчнай, кіруючыся на працу ў суседні горад Бранева. Ён павінен быў вярнуцца а 16-й гадзіне, але не прыйшоў дамоў і не выходзіў на кантакт з роднымі.

Зніклага апісваюць так:

Паліцыя апублікавала толькі адно фота ў нізкай якасці. «Белсату» не ўдалося знайсці гэтага чалавека ў сацсетках пошукам па імені і асобным рэверсіўным пошукам па фота.

Паліцыя просіць усіх, хто валодае любой інфармацыяй, якая можа дапамагчы ў выяўленні месца знаходжання зніклага, тэрмінова звязацца па нумарах экстраннай службы 997 або 112 ці з найбліжэйшым аддзяленнем паліцыі. Таксама пра зніклага можна паведаміць на пошту policja@elblag.ol.policja.gov.pl.

Чытайце таксама:

За паўгода колькасць беларусаў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы, павялічылася на тысячу

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў

Каментары да артыкула