Грамадства22

За паўгода колькасць беларусаў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы, павялічылася на тысячу

Паводле звестак польскага Упраўлення па справах іншаземцаў, з пачатку 2025 года (студзень-чэрвень) 1,6 тысячы грамадзян Беларусі падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы. Часцей за беларусаў гэта робяць толькі ўкраінцы — іх было 5 тысяч, піша Most.

Фота: Most

У параўнанні з першай паловай 2024 года колькасць украінцаў, якія звяртаюцца па абарону, амаль падвоілася (было 2,7 тысячы), а беларусаў стала менш (раней было 2 тысячы).

Усяго за гэты перыяд у Польшчы падалі 8,5 тысяч такіх заяў. Акрамя беларусаў і ўкраінцаў, значную колькасць складаюць расіяне — каля 400. Раней шмат зваротаў паступала і ад людзей з Афрыкі і Блізкага Усходу, але з 27 сакавіка Польшча абмежавала магчымасць падачы заяў на мяжы з Беларуссю. Цяпер гэта дазволена толькі найбольш уразлівым групам.

За паўгода Польшча надала міжнародную абарону 2,8 тысячы замежнікаў. З іх 1,5 тысячы — украінцы, 1 тысяча — беларусы, і каля 60 — грамадзяне Эфіопіі. Пры гэтым колькасць беларусаў, якія атрымалі абарону, скарацілася ў параўнанні з мінулым годам (тады іх было 1,4 тысячы).

Адмоўныя рашэнні атрымалі 1 тысяча чалавек — сярод іх 500 украінцаў, 130 расіян і 70 беларусаў. Гэта значыць, што ўзровень адмоў сярод беларусаў невысокі — каля 6,5%.

Акрамя таго, Польшча спыніла разгляд 1,5 тысячы заяў — напрыклад, калі заяўнік пакінуў краіну да прыняцця рашэння. Сярод такіх выпадкаў — каля 300 украінцаў, 100 эфіопаў і столькі ж таджыкаў.

Каментары2

  • Аўстрыяк
    14.07.2025
    А ад каго просяць абарону украінцы? Няўжо ад улады Зяленскага (лідара вольнага сьвету)?
  • Mhesk694
    15.07.2025
    Аўстрыяк, ад расейцаў, якія працягваюць знішчаць грамадзянскую інфраструктуру. Больш за усё на прыфрантавых тэрыторыях.
    І плюс яшчэ з часова акупаваных тэрыторыяў маглі падаць заявы на абарону
    (гэта толькі тэорыі)

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць