БЕЛ Ł РУС

Чалавек з Беларусі з лесвіцай пералез цераз агароджу на мяжы і папрасіў прытулку ў Літве

16.07.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч у інтэрв'ю LRT распавёў аб розніцы падыходаў да грамадзян Беларусі і Расіі, якія шукаюць абароны ў Літве.

Уладзіслаў Кандратовіч. Скрыншот відэа

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч расказаў, што нядаўна чалавек з Беларусі пералез праз плот на мяжы, каб папрасіць абароны.

Выдварэння яго ў Беларусь не праводзілі.

«На гэтым тыдні адзін чалавек з Беларусі пералез праз плот з лесвіцай і папрасіў гуманітарнай дапамогі, указаўшы канкрэтныя факты. Ён зараз у цэнтры для ўцекачоў, і з ім працуюць па працэдуры», — сказаў Кандратовіч.

Успомніў міністр і іншы выпадак. Паводле яго слоў, расіянін спрабаваў перасячы расійска-літоўскую мяжу па рацэ, каб ухіліцца ад арміі.

Міністр адзначыў, што такія спробы — гэта не адзінкавыя выпадкі. Кандратовіч расказаў, што расіян літоўскія ўлады адпраўляюць назад у Расію.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску

Міністр унутраных спраў Літвы выказаўся за тэхнічнае ўзмацненне мяжы з Беларуссю

Новы міністр унутраных спраў Літвы Кандратовіч: Культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь

Новы кіраўнік МУС Літвы расказаў, ці трэба закрываць рэшту пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера

Каментары да артыкула