БЕЛ Ł РУС

Пазбаўленне руін касцёла ў маёнтку Ажэшкаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці назвалі фэйкам

17.07.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Пасля таго, як узнік розгалас у сувязі з аб'яўленым тэндарам на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны Драгічынскага раёна, мясцовыя ўлады заявілі, што не збіраюцца гэтага рабіць, піша Katolik.life.

У драгічынскай раёнцы навіну назвалі фэйкам, хоць на сайце дзяржзакупак тэндар можна ўбачыць і цяпер.

Закупка ўжо была завершана, але яна тычылася не выбару выканаўцы на падрыхтоўку заключэння, а мела на мэце вызначэнне максімальнага кошту закупкі.

Верагодна, пасля вызначэння кошту альбо з прычыны розгаласу ўлады перадумалі пазбаўляць аб'ект важнага статусу. Прынамсі, так заявілі ў райвыканкаме:

«Гаворкі пра выключэнне аб'екта са спісу культурна-гістарычных каштоўнасцяў не ідзе».

Чытайце таксама:

На Брэстчыне замест аднаўлення касцёла ў маёнтку Ажэшкаў шукаюць тых, хто дапаможа пазбавіць яго ахоўнага статусу

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа

«Нават калі выдаткі не вернуцца, я ўсё адно буду шчаслівы». Фермер з Драгічынскага раёна аднаўляе будынак, які памятае Ажэшку

Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, стан якой яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным

Каментары да артыкула