БЕЛ Ł РУС

Некаторым сёлетнім першакурснікам БДУ выплаціць па 420 рублёў толькі за тое, што паступілі

17.07.2025 / 21:11

Nashaniva.com

Матэрыяльная дапамога БДУ ў памеры 10 базавых велічынь прызначаная для студэнтаў чатырох факультэтаў: фізічнага, механіка-матэматычнага, хімічнага і біялагічнага. Гаворка ідзе пра тыя спецыяльнасці, якія маюць педагагічны профіль у галіне прыродазнаўчых навук, паведаміла прэс-служба ўніверсітэта.

Фізічны факультэт БДУ

Універсітэт прыняў такое рашэнне, каб заахвоціць моладзь выбіраць педагагічную прафесію і пашырыць магчымасці будучых настаўнікаў.

Анансаваную дапамогу выплацяць на працягу першага года навучання, але яна разавая, а не штомесячная. Іншагароднія студэнты таксама могуць разлічваць на месца ў інтэрнаце на ўвесь перыяд вучобы.

17 ліпеня у беларускіх ВНУ завяршыўся прыём дакументаў на бюджэт. Прыёмныя камісіі афіцыйна закрыліся ў 18:00. Прыём на платнае аддзяленне будзе працягвацца да 3 жніўня.

Чытайце таксама:

Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»

Каментары да артыкула