Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе
Якія прафесіі не страцяць актуальнасці праз штучны інтэлект і якія перспектывы дае еўрапейскі дыплом, расказалі «Нашай Ніве» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Якіх прафесій не заменіць штучны інтэлект?
Развіццё тэхналогій у цэлым і штучнага інтэлекту ў прыватнасці ставіць пад пагрозу шэраг прафесій, асабліва ў тэхнічных галінах, дзе ШІ імкліва замяняе чалавека.
Праз гэта сённяшнім абітурыентам пры выбары прафесіі важна ўлічваць гэты чыннік, бо ўжо цяпер відавочна, што за чатыры гады, пакуль будзе доўжыцца навучанне, ШІ зробіць яшчэ не адзін рывок у сваім развіцці.
У даследаванні Сусветнага эканамічнага форуму падкрэсліваецца:
сапраўдная каштоўнасць сёння — у «чалавечых» навыках, тых, што традыцыйна развіваюцца праз вывучэнне гуманітарных і сацыяльных навук. Гаворка ідзе пра здольнасць крытычна мысліць, быць крэатыўнымі, валодаць эмацыйным інтэлектам, умець дамаўляцца і супрацоўнічаць, эфектыўна камунікаваць, быць гнуткім і гатовым да зменаў.
Менавіта гэтыя якасці дазваляюць нам не проста выжываць у імкліва зменлівым свеце, але і паспяхова вырашаць складаныя глабальныя выклікі.
У той жа час усё больш тэхнічных прафесій, якія не патрабуюць крэатыўных і стратэгічных ведаў, сацыяльнай і камунікатыўнай гнуткасці, сутыкаюцца з тым, што іх ролю паступова выціскае штучны інтэлект. Таму і ў гэтых прафесіях найважнейшымі становяцца сацыяльна-гуманітарныя навыкі — перш за ўсё крэатыўнасць і стратэгічнае мысленне.
Спазнаць свой патэнцыял — пабудаваць сабе будучае
Сярод пераваг гуманітарнай адукацыі адзначаюць той факт, што падчас такога навучання чалавек перш за ўсё спазнае сябе, а не толькі авалодвае тэхналогіямі.
Адукацыйны працэс раскрывае асабісты патэнцыял і дапамагае зразумець, якія моцныя бакі можна выкарыстаць у кар’еры з самага пачатку. Тут вельмі важны індывідуальны падыход да кожнага студэнта, які практыкуецца ў ЕГУ. Вядома, гэта не выключае валодання тэхналогіямі і практычнымі ведамі — але міждысцыплінарны падыход Liberal Arts спалучае падрыхтоўку з абодвух бакоў.
Многія студэнты ЕГУ пачынаюць сваю кар’еру яшчэ падчас вучобы — звычайна з другога ці трэцяга курса. Студэнцкі ДНЖ на вочным навучанні дае права працаваць да 20 гадзін на тыдзень, то-бок на 0,5 стаўкі, чым карыстаюцца многія студэнты.
Абапіраючыся на вынікі даследаванняў Сусветнага эканамічнага форуму, у ЕГУ звяртаюць увагу, што ў буйных карпарацыях па ўсім свеце зараз ідзе сапраўднае паляванне на таленты — бо ШІ ніколі не заменіць чалавечай крэатыўнасці і здольнасці ствараць сацыяльныя адносіны. А таму ў эру наступу штучнага інтэлекта запатрабаванымі застануцца тыя прафесіяналы, якія, акрамя тэхналагічных ведаў, маюць шырокі гуманітарны падмурак і творчы патэнцыял і здольны каманікаваць у соцыуме.

Атрымаць еўрапейскую адукацыю можна дыстанцыйна
Шырокі выбар навучальных праграм, якія не згубяць актуальнасць праз развіццё ШІ, — не адзіная перавага Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Гнуткасць — адзін з моцных бакоў ЕГУ. Апроч дзённай формы навучання, універсітэт прапануе адукацыю ў фармаце Low Residence — завочным, калі не трэба наведваць універсітэт фізічна. Такі фармат даступны на большасці праграм, але не на ўсіх.
Такі падыход асабліва папулярны сярод дарослых людзей, якія ўжо працуюць на поўную стаўку, але хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю. Ёсць тыя, хто вырашыў змяніць сферу дзейнасці і атрымаць другую вышэйшую адукацыю. Ёсць і студэнты, якія толькі завяршылі сярэднюю адукацыю, але хочуць навучацца дыстанцыйна і мець гнуткі графік.
І гэта не тая «завочка», калі студэнт вучыцца фактычна некалькі тыдняў у годзе. Тут студэнт атрымлівае той жа самы аб’ём ведаў, што і студэнты-вочнікі, выконвае тыя ж тэсты і заданні — але ў дыстанцыйным фармаце і ў спакайнейшым рытме, з меншай колькасцю заняткаў на тыдзень. Заняткі праходзяць пераважна анлайн і ўвечары, регулярна і сістэматычна. Пры гэтым пры жаданні студэнты Low Residence маюць права атрымаць літоўскую візу і ДНЖ, як і студэнты дзённай формы навучання.
Праз гэта тэрмін навучання павялічваецца на адзін год у параўнанні з дзённай формай. Аднак па якасці адукацыя застаецца на тым самым узроўні, проста з больш гнуткім графікам.

Ці можна перавесціся ў ЕГУ з іншай ВНУ?
У ЕГУ адзначаюць, што іх дзверы адчыненыя для тых, хто ўжо вучыцца ў іншай установе, але зразумеў, што абраў не тую спецыяльнасць ці па іншых прычынах.
Каб перавесціся, дастаткова для пачатку заявіць пра жаданне вучыцца на канкрэтнай праграме ў ЕГУ (нагадаем, цяпер ЕГУ прапануе 17 праграм — 9 бакалаўрских, 7 магістарскіх і адну доктарскую).
Далей цэнтр акадэмічнай падтрымкі аналізуе навучальную нагрузку і вызначае, на які курс можа быць залічаны студэнт. Пры гэтым не мае значэння, ці пачынаў ён навучанне ў Беларусі, Польшчы або іншай краіне. Заяву можна падаваць у любы момант, але каб паспець на бліжэйшы семестр, трэба падаць яе не пазней за 30 дзён да пачатку семестра (восеньскі сяместр пачынаецца з 1 кастрычніка, веснавы — з 1 сакавіка).
У ЕГУ адзначаюць, што за апошнія гады колькасць беларусаў, якія пераходзяць з іншых ВНУ, істотна вырасла.

Кар’ера ў Еўропе і не толькі
Апроч актуальнасці прафесій і гнуткасці, навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце — гэта яшчэ і шлях да еўрапейскай будучыні.
Па-першае, ва ўніверсітэце працуе цэнтр кар’ернай падтрымкі, які дапамагае студэнтам знайсці месца для праходжання практыкі, а нярэдка і першае месца для працы.
Таксама ЕГУ мае шырокую сетку партнёраў з грамадзянскай і бізнэс-супольнасці — як беларускай, так і літоўскай. Гэтыя арганізацыі супрацоўнічаюць з універсітэтам і дапамагаюць студэнтам у прафесійным станаўленні.
Ва ўніверсітэце адзначаюць, што цяпер ідзе сапраўднае паляванне на маладыя таленты, таму ўсе гэтыя магчымасці могуць быць выкарыстаныя для пабудовы кар’еры ў Літве. Еўрапейскім саюзе і па ўсім свеце.
Акрамя таго, стажыроўку можна праходзіць у межах праграмы міжнароднага абмену ERASMUS+, што адкрывае для студэнтаў ЕГУ доступ не толькі да рынку працы ў Літве, але і ў іншых краінах Еўропы.
Застаецца толькі нагадаць, што дакументы на паступленне ў ЕГУ сёлета прымаюцца да 27 ліпеня ўключна, падрабязна пра ўсе аспекты паступлення — тут.
Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644-96-317 (Viber, Telegram, WhatsApp).
-
«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»
-
Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда
-
«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»
Каментары