БЕЛ Ł РУС

У Магілёве супрацоўніца дзіцячага садка выхоўвала малых, размазваючы ім пясок па тварах ВІДЭА

17.07.2025 / 21:23

Nashaniva.com

У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім жанчына, відаць, выхавальніца дзіцячага садка, груба абыходзіцца з дзецьмі, тыцкае ім у твары рукой і нешта тлумачыць. Паводле сведчанняў відавочцаў, яна нават расцірала дзецям пясок па твары — на відэа бачна, як малыя пачынаюць плакаць, піша «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа

Карыстальнікі сацыяльных сетак спадзяюцца, што адказныя за гэта структуры разбяруцца ў сітуацыі і прымуць меры.

У адным з тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі, з’явілася паведамленне, што гэты інцыдэнт адбыўся ў адным з дзіцячых садкоў у Кастрычніцкім раёне Магілёва і ўжо прыцягнуў увагу міліцыі.

Усе асобы, знятыя на відэа, як паведамляецца, устаноўленыя, абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску

Сучасны, з фасаднай падсветкай: якім будзе новы дзіцячы садок у «Паўночным Беразе»

Каментары да артыкула