Мова22

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску

Сабралі спіс школ у буйных гарадах, дзе навучанне на беларускай мове ўсё яшчэ магчымае.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У 2025/2026 навучальным годзе амаль у кожным абласным цэнтры і некаторых іншых буйных гарадах Беларусі ёсць магчымасць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўную школу ці прынамсі беларускамоўны клас або групу.

Даведацца пра планы папярэдняга камплектавання класа або груп з беларускай мовай навучання ў навучальных установах даволі складана — часта на іх сайтах проста няма ніякай інфармацыі, хоць планы ёсць на паперы. 

Камплектаванне груп загадчыкі і дырэктары навучальных устаноў робяць па заяўках бацькоў, таму трэба загадзя вырашаць пытанне запісу ў садок ці школу.

Мінск

Беларускамоўная гімназія №4 у Кунцаўшчыне. Фота: Яндэкс Карты

Гімназія №4 (вуліца Кунцаўшчына, 18). Адна з самых вялікіх устаноў адукацыі сталіцы, дзе ўвесь навучальны працэс праходзіць на беларускай мове.

Тэлефон: +375 17 248-66-18; мэйл: [email protected]

Гімназія №9 імя Д. М. Манкевіча (вуліца Сядых, 10). 

Сёлета набіраюць два беларускамоўныя 1‑я класы. У гімназіі з 1 класа таксама вывучаюць англійскую і кітайскую мовы (па выбары), з 2 класа можна вывучаць польскую як другую замежную мову. Праводзяцца заняткі па музыцы: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы.

Тэлефон: +375 17 243-04-21; мэйл: [email protected]

Гімназія №14 (вуліца Васняцова, 10). 

Вывучэнне англійскай мовы на базавым узроўні з 3‑га класа. У гімназіі ёсць уласны спарткомплекс з басейнам. Сёлета плануюць набраць у тры першыя класы з беларускай мовай навучання 78 вучняў.

Тэлефон: +375 17 395-21-37; мэйл: [email protected]

Гімназія №23 (праспект Незалежнасці, 45). 

У гімназіі з беларускай мовай навучання з 1 класа таксама вывучаюць англійскую і кітайскую мовы (па выбары). Сёлета плануюць набраць два першыя класы, у якіх будзе вучыцца 50 вучняў.

Тэлефон: +375 17 354-47-62; мэйл: [email protected]

Гімназія №28 імя Уладзіміра Караткевіча (праспект Ракасоўскага, 93). 

Паглыблена вывучаецца французская мова, ёсць магчымасць вывучаць англійскую.

Тэлефон: +375 17 235-14-78; мэйл: [email protected]

Сярэдняя школа №11 у Мінску. Фота: Яндэкс Карты

Сярэдняя школа №11 імя Жумаша Асаналіева (вуліца Асаналіева, 14).

Тэлефон: +375 44 732-01-36; мэйл: [email protected]

Сярэдняя школа №60 (вуліца Лібкнехта, 82). 

Школа мае агульнаэстэтычны кірунак з музычным ухілам.

Тэлефон: +375 17 338-69-74; мэйл: [email protected]

Сярэдняя школа №72 імя У. Б. Арцёмава (вуліца Халмагорская, 59). Сайт школы на момант напісання артыкула недасяжны.

Тэлефон: +375 17 347-48-83; мэйл: [email protected]

Сярэдняя школа № 190 (вуліца Нікіфарава, 19).

Тэлефон: +375 17 342-24-91; мэйл: [email protected]

Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142).

З 3‑га класа вывучаецца англійская мова.

Тэлефон: +375 17 361-87-32; мэйл: [email protected]

Групы з беларускай мовай навучання ў 2025/2026 навучальным годзе плануецца сфарміраваць у дзіцячых садках кожнага раёна Мінска. Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацый раёнаў горада.

Асіповічы

Гімназія г. Асіповічы (вуліца Сташкевіча, 35а). Адзіная беларускамоўная гімназія ў Магілёўскай вобласці.

У старэйшых класах ёсць магчымасць вывучаць на павышаным узроўні англійскую, беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку.

Тэлефон: +375 2235 58-4-31; мэйл: [email protected]

Барысаў

Беларускамоўная гімназія №2 у Барысаве. Фота: Гугл Карты

Беларускамоўная гімназія №2 (вуліца Палка Нармандыя-Нёман, 22).

Тэлефон: +375 177 77-20-96, +375 177 77-20-16; мэйл: [email protected]

Гомель

Гімназія №36 імя І. Мележа (вуліца Братоў Лізюковых, 16).

Адзіная беларускамоўная гімназія ў Гомельскай вобласці.

Тэлефон: +375 232 23-13-17; мэйл: [email protected]

Гродна

Сярэдняя школа №32 імя Т. Р. Ларыёнавай (вуліца Ліможа, 11).

Тэлефон: +375 152 78-56-01; мэйл: [email protected]

Сярэдняя школа №34 (Індурская шаша, 14)

Тэлефон: +375 152 33-20-98; мэйл: [email protected]

Магілёў

Сярэдняя школа №1 у Магілёве. Фота: Wikimedia Commons

Сярэдняя школа №1 імя Т. Р. Карпінскай (вуліца Першамайская, 24).

Пасля гадавога перапынку тут зноў набіраюць 1‑ы клас з беларускай мовай навучання. 

Тэлефон: +375 222 24-18-64, +375 222 24-95-75; мэйл: [email protected]

А вось у сярэдняй школе №34 Магілёва сёлета набору ў 1‑ы клас з беларускай мовай навучання не будзе: гэтая школа чаргуецца са школай №1 — адзін год набірае адна, другі — іншая школа.

Не ўдалося адшукаць ніякіх звестак пра набор беларускамоўных класаў у сярэдняй школе №16 імя П. М. Машэрава ў Лідзе (вуліца Машэрава, 15), а таксама гімназіі №3 (вуліца Пісьменніка Смірнова, 63) і сярэдняй школе №29 (вуліца Арлоўская, 33) у Брэсце, дзе набіралі такія класы ў мінулыя гады. 

Гэта робіць Віцебск і Брэст адзінымі абласнымі гарадамі Беларусі, дзе беларускія дзеці не могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Але магчыма, што мясцовыя школы проста вядуць свае сайты недастаткова належна і даюць няпоўную інфармацыю пра мову навучання. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Імя
    14.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ?
    18.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА20

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі1

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА20

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць