БЕЛ Ł РУС

Знялі забарону на камандныя выступленні беларускіх гімнастаў і акрабатаў

17.07.2025 / 23:17

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) дазволіла беларускім спартсменам выступаць не толькі ў індывідуальных, але і ў групавых і камандных міжнародных спаборніцтвах.

Двухразовы алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Іван Літвіновіч

Цяпер, напрыклад, у скачках на батуце беларусы змогуць прэтэндаваць на медалі ў сінхронных і змешаных сінхронных скачках. Гэта асабліва для іх важна напярэдадні чэмпіянату свету, які пройдзе ў іспанскай Памплоне ў лістападзе.

Галоўная трэнерка зборнай Беларусі па спартыўнай акрабатыцы Анжэла Янусік адзначыла, што вяртанне на міжнародную сцэну выклікала ў спартсменаў і трэнераў моцныя эмоцыі і радасць, бо яны доўга гэтага чакалі.

Раней FIG дазваляла беларускім і расійскім спартсменам выступаць толькі ў індывідуальным нейтральным статусе. У лістападзе 2023 года былі ўведзеныя правілы допуску беларускіх і расійскіх атлетаў да спаборніцтваў пад эгідай FIG.

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі ўключае ў сябе сем відаў гімнастыкі: мужчынскую і жаночую спартыўную гімнастыку, мастацкую гімнастыку, спартыўную аэробіку, спартыўную акрабатыку, скачкі на батуце і паркур.

Чытайце таксама:

Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў

Малдова забараніла ўезд у краіну беларускай зборнай па кікбоксінгу. У яе складзе быў і Дзмітрый Шакута

Беларуска, якая асудзіла рэпрэсіі і расійскую агрэсію, стала медалісткай прэстыжных лёгкаатлетычных спаборніцтваў

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ

Каментары да артыкула