Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?
Сітуацыя абсурдная, але ўсё нібыта па законе.
У міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» з'явілася імя 23-гадовага жыхара Рагачова Аляксея Сталярова. Працэс над хлопцам адбыўся ў судзе Рагачоўскага раёна, але было вырашана, што ён «абразіў Лукашэнку, будучы ў неадэкватным стане. Таму Сталярова вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.
Юрыдычная служба «Вясны» адзначае, што парушэння закона ў гэтым няма: «Падстава для ўнясення ў спіс — абвінаваўчы прысуд па артыкуле «экстрэмісцкай» накіраванасці, які ўступіў у сілу. А ці прымяняецца пакаранне, у гэтым выпадку не мае значэння».
Праз юрыдычную калізію чалавек можа быць абмежаваны ў правах на падставе ўключэння ў спіс «экстрэмістаў», нават калі быў непрытомным у момант здзяйснення «злачынства». Рахункі Сталярова цяпер будуць на асаблівым рахунку ў Камітэце дзяржкантролю.
Чытайце таксама:
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку
Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго