Грамадства

Блогер Руслан Ліннік на свабодзе пасля заканчэння другога тэрміну. Вось чаму ўзнікла блытаніна наконт яго

Блогер прабыў за кратамі амаль чатыры з паловай гады. Але цяпер яго імя з'явілася ў абноўленым міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» з дзіўнай пазнакай.

Руслану Лінніку 42 гады. Фота з ягонай старонкі Укантакце

23 чэрвеня 2025 года расійская «Сота» паведаміла пра вызваленне блогера Руслана Лінніка. Ён меўся выйсці на свабоду яшчэ ў кастрычніку 2024 года, аднак незадоўга да плануемага вызвалення яго пераарыштавалі па новай крымінальнай справе і адправілі ў СІЗА. Было невядома, якое новае пакаранне прызначылі Лінніку.

А 11 ліпеня 2025 года Міністэрства ўнутраных спраў дадало Лінніка ў спіс «экстрэмістаў». Насупраць яго імені стаяла пазнака «адбывае пакаранне». Дык дзе цяпер знаходзіцца Ліннік? Як аказалася, усё ж на свабодзе.

Як стала вядома «Нашай Ніве», на новым судзе Руслану Лінніку прысудзілі два з паловай гады калоніі за «распальванне варожасці». Аднак за кошт частковага складання пакарання з ранейшым тэрмінам і з улікам адседжанага ў СІЗА блогер выйшаў на свабоду.

Паколькі фармальна пакараннем было пазбаўленне волі, то і ў міліцэйскай базе з'явілася такая пазнака. 

Агулам Руслан Ліннік правёў за кратамі 4 гады і 4 месяцы.

З 2019 года ён вёў блог на сацыяльна-палітычную тэматыку. Там ён дзяліўся сваімі думкамі пра тое, што адбываецца ў краіне.

Паралельна Ліннік займаўся сваім хобі — так званым «крыптафізічным камітэтам». Там ён шукаў НЛА і даследаваў «з'явы, якія нельга патлумачыць навукова». З групай сяброў ён займаўся гэтым як мінімум да 2015 года, але тэматыка даследавання невядомага прыцягвала яго і пазней.

Руслан Ліннік. Скрыншот з ягонага тэлеграм-канала

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць