Грамадства1313

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў праграме «Сварка-шоу» заявіў, што гатовы ўвайсці ў спіс людзей, якіх улады могуць абмяняць на палітвязняў, сярод вызваленых павінен быць яго сын.

Анатоль Лябедзька кажа, што яго сын сядзіць замест яго: «І гэта мой таксама крыж, які я нясу».

Але палітык дадае, што ўсё роўна не адыходзіць ад сваёй пазіцыі. Ён лічыць, што санкцыі, адначасовы ціск і з боку амерыканцаў, і з боку еўрапейцаў, могуць спыніць рэпрэсіі. Бо Лукашэнка «можа спыніць рэпрэсіі адным пстрычком пальцаў, адным росчыркам свайго пяра». 

І калі казаць пра сітуацыю з сынам, то, па словах палітыка, ён асабіста гатовы пайсці ў турму замест сына.

«Я гэта чуў таксама як частку дыскусіі: ёсць чорны спіс для ўлады. Я гатовы ўвайсці ў гэты спіс улады, у абменны спіс, быць побач з іншымі — няхай будзе дзесяць для Лукашэнкі так званых нягоднікаў. І давайце мы іх абмяняем. Я гатовы, што калі іх абмяняюць там на палову зняволеных, якія сядзяць, і сярод іх будзе мой сын — я гатовы ісці туды. Я гатовы ісці туды, адкуль выйшаў Ціханоўскі. І гэта не нейкая бравада. Я адказваю, бо я кажу гэта публічна», — сказаў ён.

Сын Анатоля Лябедзькі Арцём быў затрыманы паводле абвінавачання ў фінансаванні так званай экстрэмісцкай дзейнасці. Яго судзілі за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. 

24 жніўня 2023 года Арцёму прызначылі тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён быў унесены МУС у «спіс экстрэмістаў».

Каментары13

  • Дзік
    14.07.2025
    Ды лукічу ўсё роўна хто будзе сядзець, Лябедзькі ці іншыя людзі. Яму галоўнае, каб народ сядзеў, сядзеў ціха.
  • .
    14.07.2025
    Нават пры жаданні, няма механізму, як гэта можна зрабіць.
    1. Варыянт "Ты прыязджай, а мы выпусцім сына": на даверы, якога не можа быць. Падмануць.
    2. Варыянт "Дыпламаты на мяжы абмяняюць": ніхто з заходніх дыпламатаў не возьме на сябе транспарціроўку нявіннага чалавека ў дыктатуру.
  • Ё
    14.07.2025
    Лябедзька ведае, што такія варыянты тэхнічна не выканальныя, таму і гавора. Тым больш сын выйдзе праз год, а можа і раней, дзякуючы новай амерыканскай адміністрацыі і яе палітыцы перамоваў.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць