Дзяўчына набыла бляшанку глыбоцкай згушчонкі і збянтэжылася. Яна аказалася не такой, як звычайна
У тыктоку з’явілася відэа, якое выклікала здзіўленне карыстальнікаў — адна дзяўчына паказала незвычайную згушчонку ад Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната, якая аказалася вельмі вадкай.
Скрыншот з відэа
«Я яе адкрыла, і як быццам яна не зусім згушчонка. Можа, я нешта не разумею і згушчонка не абавязкова павінна быць густой, можа быць і вадкай?» — разважала дзяўчына ў відэа, здзіўленая кансістэнцыяй прадукту.
У каментарыях ёй патлумачылі, што такая тэкстура — гэта норма для згушчанага малака без цукру. Менавіта адсутнасць цукру і робіць яго больш вадкім.
Адзін з карыстальнікаў падзяліўся сваім досведам:
«Я напісаў ім у чат на сайце, па гэтай самай прычыне. Яны адказалі, што гэта малако згушчанае такое і павінна быць, яно гусцейшае за звычайнае або пастэрызаванае, выкарыстоўваецца для дадавання ў каву, гарбату і г. д.»
Такім чынам, усё аказалася звычайнай асаблівасцю прадукту, а не бракам.
Чытайце таксама:
У Рагачове выпусцілі бляшанку згушчонкі вагою ў тону
«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі
Блогер зварыў кляновы сіроп па-беларуску і падзяліўся рэцэптам