Усяго патроху

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Рускамоўны блогер з Вялікабрытаніі Уільям Эгертан нядаўна вярнуўся на радзіму пасля таго, як некалькі месяцаў правёў у Беларусі. Хлопец пакатаўся па ўсіх абласцях і пабываў у многіх райцэнтрах. Ролікі Уільяма актыўна вірусіліся ў беларускіх сацсетках, пазнавалі хлопца і на вуліцах. Развітанне з Беларуссю не абышлося без прыгод, але ўрэшце ён такі дабраўся дадому і задаў сваім брытанскім бацькам адвечнае беларускае пытанне: глыбоцкая ці рагачоўская?

Скрыншот з відэа

Уільям прывёз у Вялікабрытанію згушчонку абодвух камбінатаў, паставіў абедзве бляшанкі перад бацькамі і сказаў ім паспрабаваць ды вызначыцца, якая ім больш даспадобы.

Самому блогеру больш смакуе рагачоўская згушчонка, і бацькі аказаліся з ім салідарныя. Прытым калі маці вызначылася адразу, то бацька пэўны час вагаўся, але ўрэшце таксама схіліўся на бок Рагачова.

@willeggerton_new ну, что…согласны с ними? #беларусь #сгущенка #родители #еда ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

Ролік аказаўся вельмі папулярны і сабраў амаль 2 млн праглядаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць