БЕЛ Ł РУС

Беларуса затрымалі на польска-нямецкай мяжы

21.07.2025 / 16:20

Nashaniva.com

19 ліпеня нямецкія памежнікі затрымалі 37-гадовага грамадзяніна Беларусі на трасе каля горада Гёрліц, побач з польска-нямецкай мяжой. Падчас праверкі высветлілася, што ён знаходзіцца ў Германіі ў вышуку па справе аб крадзяжы.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляецца, у сакавіку мінулага года пракуратура ў горадзе Карлсруэ выдала ордэр на арышт мужчыны, бо ён не выплаціў штраф, прызначаны судом горада Пфорцхайм.

На мяжы беларус аплаціў пратэрмінаваны штраф і судовыя выдаткі ў памеры 377,5 еўра, пасля чаго яму дазволілі працягнуць падарожжа.

Чытайце таксама:

Пры ўездзе ў Германію беларус сплаціў буйны штраф

На польска-беларускай мяжы затрымалі грамадзяніна Германіі на скрадзеным аўтамабілі

У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу

Каментары да артыкула