Здарэнні33

Пры ўездзе ў Германію беларус сплаціў буйны штраф

У Германіі пры ўездзе з Польшчы затрымалі 33-гадовага беларуса з-за здзейсненага ім раней парушэння, піша «Беларусь і свет» са спасылкай на паліцыю зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія.

Фота: bundespolizei.de

Нашага суайчынніка праверылі ў панядзелак 16 чэрвеня на памежным пераходзе Памелен, калі ён ехаў пасажырам у аўтамабілі з польскімі нумарамі.

«Прагон» па базах паказаў, што мужчыну шукаюць у сувязі з выдадзеным пракуратурай Мюнхена ордарам з-за выяўленага факту незаконнага знаходжання ў краіне без пашпарта.

Ён павінен быў выплаціць штраф 2 360 еўра і судовыя выдаткі ў памеры 77,50 еўра. Нясплата магла пацягнуць за сабой альтэрнатыўнае пакаранне — 29 дзён зняволення.

Пасля выплаты ўсёй пазначанай сумы грамадзяніна тым жа ранкам вызвалілі. Пры ўездзе ў Германію беларус сплаціў буйны штраф.

Каментары3

  • %
    18.06.2025
    Так паміж Польшай і Германіяй ужо мяжа дзейнічае? Шенгенскае пагадненьне усе, конец?
  • Андрусь
    18.06.2025
    %, там стаіць паліцэйскі дрындулет і выбарачна правярае.
  • Сяржук
    18.06.2025
    %, немцы ўжо ад нейкага часу даволі часта здзяйсняюць праверкі на мяжы. Шэнген Шэнгенам, а немцам закон не заўсёды пісаны - ім можна больш (прынамсі, самі немцы так лічуць).

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць