БЕЛ Ł РУС

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА

21.07.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Відэа з экзатычнай жывёлай у рэчыцкіх лясах падзяліўся адзін з карыстальнікаў інстаграма, заўважылі «Моцныя навіны».

Скрыншот з відэа

Мяркуючы па подпісе, дзікаабраза сустрэлі ў Белым Беразе Рэчыцкага раёна 18 ліпеня. У каментарах заявілі, што ён збег з сядзібы «Конскі востраў», якая месціцца ў вёсцы Гранаўка, яшчэ 8 ліпеня. А ўсяго быццам бы збеглі двое грызуноў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Viktor.Punk (@viktor.punk1)

«Моцныя навіны» патэлефанавалі ўласніку сядзібы, каб пацвердзіць гэтую інфармацыю.

«Так, збеглі. Аднаго нам ужо вярнулі. Ён залез у намёт да людзей. Другога яшчэ шукаем», — падзяліўся мужчына.

Так што, калі будзеце адпачываць каля Дняпра ў тых мясцінах — не здзіўляйцеся.

Чытайце таксама:

У Канадзе бультэр'ер напаў на дзікабраза — і атрымаў 1500 іголак 

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт

Упершыню за доўгі час навукоўцы сфатаграфавалі дзіцянят снежнага барса ФОТЫ

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства

Каментары да артыкула