Грамадства33

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў

Мінчанка Марыя, якая жыве ў шматпавярховіку на вуліцы Някрасава, звярнулася ў рэдакцыю выдання «Смаптпрэс» з незвычайнай праблемай: зранку жыхароў дома будзяць паўліны. Экзатычных птушак завялі на падворку аднаго з дамоў у прыватным сектары, на які выходзяць вокны кватэры жанчыны.

Паўлін. Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«Яны з'явіліся яшчэ зімой, — успамінае Марыя. — На дрэвах не было лістоты, і са свайго акна мы іх бачылі, таму дакладна ведаем, што гэта паўліны. Там іх двое. Калі яны крычаць, чуваць нават праз зачыненае акно.

Адбываецца гэта не кожны дзень, мы заўважылі, што гукі даносяцца па выхадных. І пачынаецца гэты галас у пачатку пятай раніцы. Ён настолькі гучны, што спаць немагчыма».

Калі журналісты прыехалі на месца, у квартале было ціха: птушкі маўчалі. Хоць яны сапраўды могуць вельмі гучна і рэзка крычаць: іх чуваць за некалькі кіламетраў. Галасы гэтых прыгажуноў нават высмейвалі ў мультфільме «Прыгоды Мюнхгаўзэна».

Фрагмент з мультфільма «Прыгоды Мюнхгаўзэна»

Зрэшты, турбуюць пранізлівыя «спевы» не ўсіх: адзін з суседзяў Марыі пацвердзіў, што паўлінаў у кватэры чуваць, але дыскамфорту ў яго гэта не выклікае.

«Нам, наадварот, у радасць, гэта ж жывыя істоты!» — сказаў мужчына.

Аднак Марыя падкрэслівае: не толькі яна і яе сям'я страцілі сон з-за незвычайнага суседства. У дамавым чаце з тым, што праблема ёсць, пагадзіліся і некаторыя іншыя жыхары. А вось ці ёсць спосаб яе вырашыць, дзяўчына не ведае.

«У жыхароў дома два пытанні: наколькі законна ўтрыманне такіх жывёл у межах горада і калі законна, то ці можам мы неяк паўплываць на ўладальнікаў паўлінаў і пераканаць іх адмовіцца ад птушак, — кажа дзяўчына. — І пакуль мы не ведаем на іх адказу, ісці да гаспадароў паўлінаў і абмяркоўваць сітуацыю не гатовыя. Што мы ім скажам?»

Паўлін. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Damon Haan

Але да таго самага «гучнага дому» журналісты ўсё ж прагуляліся. Гаспадыня птушак была на месцы і выйшла да нечаканых гасцей. Жанчына прызналася: яна падазравала, што яе гадаванцы могуць шумець, калі нікога няма дома, але пакуль ніхто на гэта не скардзіўся.

«Мы вымушаныя выязджаць з горада па выхадных, на гэты час пакідаем адчыненымі дзверы з птушніка ў вальер, і калі паўліны ў ім, то яны могуць крычаць, асабліва цяпер, калі ў іх шлюбны перыяд, — патлумачыла гаспадыня. — Надалей буду прасіць суседку, каб выпускала птушак на шпацыр днём і пасля заганяла, пакуль мы ў ад'ездзе. У птушніку яны не крычаць, так што нікога больш турбаваць не будуць».

А што гаворыць закон?

У гэтай гісторыі канфлікт паміж суседзямі з-за птушак удалося вырашыць хутка — дзякуючы журналістам людзі паразумеліся, абмяняліся тэлефонамі і адна з жанчын, Марыя, нават прапанавала дапамагаць — выпускаць і заганяць птушак, калі суседзяў няма дома.

Але не заўсёды канфлікт можна вырашыць мірна. Што рабіць, калі дамовіцца не атрымліваецца, а жывёлы суседзям перашкаджаюць? На гэтае пытанне адказала адвакатка Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Крысціна Асран.

Яна растлумачыла, што ў Беларусі існуюць дакументы, якія рэгулююць утрыманне жывёл дома. Ёсць спіс дзікіх жывёл, якіх нельга трымаць у кватэрах, дамах ці на прыдамавых участках.

У спісе забароненых для ўтрымання жывёл значацца фламінга, пінгвіны, страўсы (афрыканскія і аўстралійскія), а таксама львы, тыгры, жырафы, мядзведзі, кобры, марскія чарапахі і іншыя небяспечныя або экзатычныя жывёлы.

Паўлінаў у гэтым спісе няма, таму іх можна трымаць каля прыватнага дома.

Але, падкрэсліла адвакатка, трэба выконваць і іншыя правілы — напрыклад, не ствараць шум або вібрацыю з 23:00 да 7:00, у тым ліку праз жывёл. Гэтае правіла тычыцца як жыхароў шматкватэрных, так і прыватных дамоў. За яго парушэнне прадугледжаны штраф, і калі жывёлы перашкаджаюць ноччу ці на світанку, можна выклікаць міліцыю.

Таксама гаспадары прыватных дамоў павінны мець вальеры і агароджы не ніжэйшыя за 1,7 метра, калі выгульваюць жывёл. За парушэнні гэтых патрабаванняў таксама накладаецца штраф. Калі суседзі не выконваюць правілы, можна падаць заяву ў міліцыю ці адміністрацыю раёна.

Не варта забывацца і пра закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Ён абавязвае гаспадароў забяспечваць такое ўтрыманне жывёл, каб не парушаліся правы іншых людзей. Паўліны таксама могуць лічыцца жывёламі-кампаньёнамі, калі іх трымаюць дзеля эстэтычнага задавальнення.

Каментары3

  • Хворыя людзі
    19.07.2025
    замест таго каб змагацца з жывёламі, дзецьмі ці іншымі крыніцамі гучных гукаў, папрацавалі б лепей над сваім псіхічным здароўем. Як бачым большасць людзей такія праблемы не кранае, і толькі неўротыкі пачынаюць паднімаць шум і псаваць жыццё іншым.
  • 543
    19.07.2025
    Хворыя людзі,
    то бок,умоуна ,да сабакi ,якi вые увесь рабочы дзень,мне трэба таксама прызвычаiцца ?папрацаваць над псiх. здароуем?я лепш з гаспадарамi гаварыць буду наконт гэтай праблемы.яны мне iх ствараюць -яны павiнны несцi адказнасць
  • Вышэй за бога
    19.07.2025
    Ніхто з жыльцоў многапавярховіка не марыў прасынацца пад спеў паўлінаў?

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік47

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь6

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць2

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка21

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе5

Дактары з Украіны і Беларусі з цяжкасцю здаюць польскі медыцынскі экзамен. Праўда, палякі з замежным дыпломам спраўляюцца не лепш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік47

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць