Зяленскі: Трэці раўнд перамоў з Расіяй мае адбыцца ў сераду
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у вячэрнім відэазвароце, што трэці раўнд перамоў паміж Украінай і Расіяй павінен адбыцца ў Стамбуле 23 ліпеня.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images
Паводле слоў Зяленскага, ён абмеркаваў падрыхтоўку да гэтых перамоў з сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэмам Умеравым. Умераў паведаміў, што сустрэча запланаваная на сераду.
У той жа час, згодна з крыніцай расійскага дзяржаўнага інфармагенцтва ТАСС, сустрэча можа адбыцца не 23, а 24 ліпеня.
Падчас перамоў украінскі бок мае намер закрануць тры галоўныя тэмы: вяртанне палонных, вяртанне выкрадзеных Расіяй дзяцей і падрыхтоўку да магчымай сустрэчы лідараў дзвюх краін.
Два папярэднія раўнды перамоў прайшлі ў Стамбуле 16 мая і 2 чэрвеня. Тады бакі абмяркоўвалі ўмовы спынення агню і дамовіліся пра найбуйнейшы з пачатку вайны абмен палоннымі і целамі загінулых вайскоўцаў.
Чытайце таксама:
Трэці раўнд перамоваў Украіны і Расіі можа прайсці на гэтым тыдні
Украіна прапанавала Расіі сустрэцца дэлегацыямі на наступным тыдні
Расія чакае, што Украіна прапануе дату наступнага раўнду перамоваў
Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне