БЕЛ Ł РУС

Памёр Эдвард Зайкоўскі

22.07.2025 / 21:10

Nashaniva.com

Памёр вядомы беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі, паведамілі на ягонай асабістай старонцы ў фэйсбуку. Яму было 72 гады.

Эдвард Зайкоўскі

Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 года ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёна. У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У канцы 1970-х — пачатку 1980-х быў удзельнікам грамадскага аб’яднання «Беларуская Майстроўня».

З 1980 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гістарычных навуках.

Спецыялізаваўся на вывучэнні неалітычных і бронзавых помнікаў, а таксама даследаваў старажытныя язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі.

Таксама Эдвард Зайкоўскі — аўтар шэрагу навукова-папулярных прац, сярод якіх кніга «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990), «Старажытная беларуская кухня» (у суаўтарстве, 1995) і мноства артыкулаў па старажытнай гісторыі і культуры Беларусі.

Эдвард Зайкоўскі. Фота: facebook.com/vincuk.viacorka

Развітанне з Эдвардам Зайкоўскім адбудзецца ў сераду, 23 ліпеня з 13:00 да 14:00, у Рытуальнай зале па адрасе: горад Мінск, вул. Альшэўскага, 10.

Чытайце таксама:

Памёр журналіст Ігар Казлоў

Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў

Памёр гродзенскі мастак-кераміст Яўген Адзіночанка

Каментары да артыкула