БЕЛ Ł РУС

Беларуса ў Польшчы аштрафавалі за агрэсіўныя паводзіны ў аэрапорце

22.07.2025 / 22:8

Nashaniva.com

Пасажыр рэйса з турэцкай Антальі ў польскую Зялёную Гуру паводзіў сябе на бойце вельмі недысцыплінавана. Грамадзянін Беларусі ігнараваў загады экіпажа падчас палёту, а пасля прызямлення ў аэрапорце Зялёнай Гуры аказаў супраціў супрацоўнікам Пагранічнай службы.

Фота: strazgraniczna.pl

17 ліпеня спецыяльная група памежнікаў была выкліканая на борт, дзе мужчына спаў і адмаўляўся пакінуць самалёт. Яны прымянілі сілавыя меры, каб вывесці яго. На лётным полі пасажыр стаў агрэсіўным і супраціўляўся, таму на яго надзелі кайданкі. За такія паводзіны ён атрымаў штраф у памеры 500 злотых (каля 125 даляраў).

Інцыдэнт адбыўся на фоне пачатку кампаніі польскага Упраўлення грамадзянскай авіяцыі разам з Памежнай вартай пад назвай «Уключы рэжым пасажыра з класам». Яна накіравана на тое, каб павысіць інфармаванасць пасажыраў пра наступствы дрэнных паводзінаў, заахвочваць ветлівасць і адказнасць у самалётах і скарачаць колькасць інцыдэнтаў, што пагражаюць бяспецы і камфорту падчас палётаў.

Чытайце таксама:

У Аўстрыі затрымалі скрадзеную машыну з беларусам за рулём

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць

На мяжы з Польшчай мігранты зрабілі падкоп пад польскім плотам

Каментары да артыкула