БЕЛ Ł РУС

Дзе можна паглядзець матчы беларускіх клубаў у еўракубках?

23.07.2025 / 9:34

Nashaniva.com

У чацвер пройдуць першыя матчы другога раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый. Згуляюць мінскае «Дынама», гродзенскі «Нёман» і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».

Тэлеканалам «Беларусь 5» дасягнута дамоўленасць аб паказе першага матча паміж мінскім «Дынама» і албанскай «Эгнаціяй».

Паядынак пройдзе ў чацвер, 24 ліпеня, і пачнецца ў 21:45 па беларускім часе.

«Беларусь 5» першы тайм гэтага супрацьстаяння будзе паказаны ў пераклічцы з другім таймам гульні «Кошыцэ» — «Нёман» (пачатак гэтага матча а 21-й).

Акрамя таго, у поўным аб'ёме ўбачыць гульню мінскага «Дынама» і «Эгнаціі» можна будзе на канале «Беларусь 5. Інтэрнэт» (пачатак — 21:45).

Паводле інфармацыі прэс-службы АБФФ, сустрэча «Тарпеда-БелАЗ» — «Макабі» (Хайфа), якая пачнецца а 21:00, будзе паказана на YouTube-канале федэрацыі.

Чытайце таксама:

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Каментары да артыкула