Спорт

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Сёння прайшло лёсаванне трэцяга раўнду кваліфікацыі футбольных еўракубкаў. Што праўда, яшчэ не пачыналіся матчы другога раўнду.

Тры беларускія клубы згуляюць у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Пераможца пары «Дынама» Мінск — «Эгнація» (Албанія) згуляе ў трэцім раўндзе з пераможцай пары «Алімпія» (Славенія) — «Інтэр д'Эскальдэс» (Андора).

Пераможца пары «Нёман» Гродна — «Кошыцэ» (Славакія) згуляе ў трэцім раўндзе з пераможцам пары «Раднічкі» (Сербія) — «Клаксвік» (Фарэры).

Пераможца пары «Тарпеда-БелАЗ» — «Макабі» Хайфа — з пераможцам двубою «Ракуў» (Польшча) — «Жыліна» (Славакія).

Матчы другога раўнду пройдуць 24 і 31 ліпеня, трэцяга раўнду — 7 і 14 жніўня.

Каб дабрацца да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый, трэба прайсці чатыры этапы. У мінулым годзе мінскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый.

Беларускія клубы свае хатнія матчы гуляюць на нейтральных палях у Венгрыі без гледачоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць