БЕЛ Ł РУС

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой

23.07.2025 / 23:28

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі польскага сайта brd24.pl, цела літоўскага матацыкліста праляжала два дні каля дарогі, пакуль яго не знайшлі родныя дзякуючы GPS-каардынатам, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Аварыйны выпадак адбыўся 5 ліпеня каля вёскі Наталявіца на польскай трасе S6. Камеры зафіксавалі, як 40-гадовы мужчына перастроіўся ў правую паласу, з’ехаў на траву і ўрэзаўся ва ўзгорак.

Жонка матацыкліста ўвечары таго самага дня паведаміла ў паліцыю пра знікненне мужа, перадаўшы GPS-каардынаты апошняга сігналу. Але да 7 ліпеня яго ніхто не знайшоў — цела выпадкова знайшлі сваякі ў высокай траве і выклікалі паліцыю.

Высветлілася, што літоўская паліцыя адразу спрабавала звязацца з польскімі калегамі, але з-за моўнага бар’ера яны не змаглі паразумецца. Палякі папрасілі даслаць ліст па электроннай пошце, але ён не дайшоў — літоўцы памылкова ўвялі адрас: замест dyzurny.kpp@sejny.bk.policja.gov.pl было напісана dezurny…, з памылкай у адной літары.

Да польскай паліцыі, такім чынам, не дайшла інфармацыя пра знікненне, і толькі 7 ліпеня ў 16:45 яе нарэшце атрымалі. Менш чым праз гадзіну, у 17:39, літоўцы паведамілі, што сям’я сама знайшла цела загінулага.

Чытайце таксама:

У Кобрынскім раёне загінуў 19-гадовы матацыкліст

Матацыкліст загінуў, сутыкнуўшыся на трасе з ласём

У Гродне матацыкліст урэзаўся ў бус: і ён, і пасажырка — у рэанімацыі

Каментары да артыкула