У Кобрынскім раёне адбылася смяротная аварыя з удзелам матацыкліста. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкага аблвыканкама, трагедыя адбылася ў нядзелю позна ўвечары, каля 23:47, у аграгарадку Дзівін.

19-гадовы юнак, які не меў правоў на кіраванне, ехаў на матацыкле Yinxiang YX150 разам з 20-гадовым пасажырам па вуліцы Савецкай у Дзівіне. У пэўны момант кіроўца не справіўся з кіраваннем: матацыкл з'ехаў на абочыну, урэзаўся ў плот, а потым — у слуп.
Кіроўца загінуў на месцы здарэння. Пасажыр атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.
На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група. Следства дасць прававую ацэнку здарэнню.
Каментары