Каля 01:06 ночы 14 ліпеня 31-гадовы мужчына, кіруючы матацыклам «Хонда», ехаў у бок Мінска па трасе М-2 «Мінск — Нацыянальны аэрапорт». На 23-м кіламетры ён сутыкнуўся з ласём, які выбягаў на дарогу, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

У выніку аварыі кіроўца загінуў на месцы, а ягоны 33-гадовы пасажыр быў дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. Лось таксама загінуў на месцы.

Каментары