БЕЛ Ł РУС

Кіроўцы аўтобусаў часта адмаўляюцца везці ў Беларусь украінцаў. Ці законна гэта?

24.07.2025 / 21:12

Nashaniva.com

Украінцам усё часцей адмаўляюць у пасадцы на аўтобусы з Польшчы ў Беларусь. Кампанія «Міра Бус», на якую скардзіліся пасажыры, сцвярджае, што перавозіць украінцаў без праблем, але ў рэальнасці на вакзале «Варшава-Заходняя» журналісты назіралі выпадкі, калі людзей з украінскімі пашпартамі не пускалі ў аўтобус, спасылаючыся на магчымыя цяжкасці на мяжы, піша «Белсат».

Фота ілюстрацыйнае

Некаторыя кіроўцы тлумачылі адмову ў перавозцы тым, што нібыта змяніліся законы і без біяметрычнага пашпарта ў Беларусь украінцаў не прапусцяць.

Аднак украінскія амбасады ў Польшчы і Беларусі паведамілі, што нічога не чулі пра новыя правілы і пацвердзілі, што грамадзяне Украіны маюць права на ўезд, у тым ліку са звычайным замежным пашпартам.

Пры гэтым на самой мяжы ў іх могуць узнікнуць праблемы: беларускія сілавікі правяраюць тэлефоны і сацсеткі, патрабуюць паказваць месенджары, нават калі гэта незаконна. Людзей могуць не пусціць у краіну без тлумачэння прычын або падвергнуць доўгім допытам. Гаворыцца таксама, што часам праверкі цягнуцца па некалькі гадзін.

Усё часцей у інтэрнэт-чатах людзі паведамляюць, што кіроўцы самі выбіраюць, каго ім браць у аўтобус, у залежнасці ад пашпарта. Хоць гэтае рашэнне павінны прымаць памежнікі, а не перавозчыкі — такія адмовы лічацца дыскрымінацыйнымі і незаконнымі. У выпадку адмовы ў пасадцы можна патрабаваць афіцыйную матывацыю, скардзіцца ў адпаведныя органы або звяртацца ў суд.

Увогуле ж сітуацыя на межах цяпер застаецца складанай — чэргі вялікія, асабліва на пераходзе Тэрэспаль — Брэст, дзе чаканне можа цягнуцца ад 7 да 11 гадзін. Праўда, так не ўсюды. На мяжы з Літвой сітуацыя лепшая, а на латвійскай мяжы чэргі ўвогуле ўзнікаюць рэдка.

Чытайце таксама:

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Беларусы цяпер могуць анлайн адсочваць, дзе знаходзіцца міжнародны аўтобус

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток

«Маму трымалі проста ў яме, марылі голадам». Гісторыі ўкраінак, выкрадзеных расейцамі са сваіх дамоў

Каментары да артыкула