Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў
Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў указ, які ўмацоўвае персанальную адказнасць старшыняў райвыканкамаў за сельскагаспадарчыя арганізацыі на тэрыторыі адпаведных раёнаў, якія слаба працуюць.
Фота ілюстрацыйнае
Згодна з дакументам, кожнаму старшыні райвыканкама даручаецца курыраваць адну з найбольш стратных гаспадарак у раёне — тую, якая за мінулы год мела найбольшыя фінансавыя страты і не выканала нарматывы па тэхналагічных стратах буйной рагатай жывёлы.
Калі праца гэтай гаспадаркі палепшыцца, то старшыня райвыканкама можа атрымаць прэмію. Калі ж вынікаў не будзе — то ён страціць дадатковыя выплаты за складанасць і напружанасць працы.
Акрамя таго, калі праблемная гаспадарка не дасягнула патрэбных паказчыкаў, то старшыня аблвыканкама са згоды Лукашэнкі, зможа перавесці старшыню райвыканкама на пасаду кіраўніка гэтай самай гаспадаркі.
Чытайце таксама:
«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай