БЕЛ Ł РУС

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

25.07.2025 / 21:13

Nashaniva.com

У афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя з’явілася відэазаява генеральнага дырэктара РУП «Белфармацыя» Сяргея Літоша. Ён заявіў, што інфармацыя пра нібыта дэфіцыт крытычна важных лекавых прэпаратаў у краіне не адпавядае рэчаіснасці.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі Мінздароўя, у інтэрнэце распаўсюджваецца фальшывае пісьмо, якое нібыта даслала «Белфармацыя». У гэтым паведамленні сцвярджаецца, што ў Беларусі няма шэрагу важных лекаў. Але гэта падробка: пісьмо было разаслана з нядаўна створанага акаўнта і не мае нічога супольнага з афіцыйнай інфармацыяй.

Сяргей Літош падкрэсліў, што ўсе неабходныя лекі прысутнічаюць як на аптэчных складах, так і ў медыцынскіх установах. Сфарміраваныя запасы лекаў пакрываюць ад 3 да 9 месяцаў патрэбы, у тым ліку ёсць інсуліны і іншыя прэпараты як беларускага, так і замежнага паходжання.

Ён адзначыў, што фэйкавы ліст быў створаны з мэтай распальвання сацыяльнай напружанасці, бо ў ім згадваюцца асабліва важныя прэпараты для хворых, напрыклад, інсулін.

Чытайце таксама:

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі

Каментары да артыкула