БЕЛ Ł РУС

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек

26.07.2025 / 16:7

Nashaniva.com

З пачатку шырокамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны загінула ўжо больш за 120 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Такую інфармацыю апублікавала Руская служба Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і валанцёрамі, што збіраюць даныя з адкрытых крыніц.

Магілы загінулых расійскіх вайскоўцаў у Валгаградзе. Фота: AP Photo

За апошнія два тыдні — з 11 па 25 ліпеня — было пацверджана яшчэ 2204 смерці. Паводле справаздачы, 27% загінулых — гэта добраахвотнікі, якія падпісалі кантракт ужо пасля пачатку вайны, хаця ў 2023 годзе такіх было толькі 14%.

Больш за палову загінулых (53%) на момант пачатку ўварвання не мелі дачынення да арміі ці Расгвардыі. Сюды ўваходзяць добраахвотнікі, мабілізаваныя і зняволеныя, якіх вербавалі на вайну з калоній.

Сярод рэгіёнаў Расіі найбольшыя страты нясуць жыхары Башкартастана — загінула прынамсі 5806 чалавек. Пры гэтым 80% з іх — выхадцы з сельскай мясцовасці або малых гарадоў.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын паабяцаў Пуціну далейшую падтрымку ў вайне з Украінай

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 

У КНДР паказалі цырымонію развітання з вайскоўцамі, што загінулі ў Расіі. Удзельнічаў сам Кім Чэн Ын

Каментары да артыкула