БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга з дзвюма містычнымі гісторыямі з Беларусі

26.07.2025 / 18:42

Nashaniva.com

У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшла новая кніга аўтарак Тафілі Багач і Паўліны Кот «Паспець да цемры. Містычныя гісторыі з Беларусі», піша Bellit.info. У выдавецтве кажуць, што дзве гісторыі напісаныя знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся за псеўданімамі.

«Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі», — піша Паўліна Кот. Але ў волкім паветры кватэры нумар нуль гераіня яе аповеду пастаянна адчувае чужую прысутнасць, ад якой можна падкінуцца ўночы. Хто раней завітваў у гэтую сталінку ля ГУМа?

У аповесці Тафілі Багач дзве пары вачэй уважліва назіраюць за людзьмі ў беларускай правінцыі і робяць свае высновы. Такія ціхія і такія непрыкметныя стварэнні. Хоць на іх спінах расце чорная поўсць — яны доўга застаюцца блізкімі суседзямі вяскоўцаў без таго, каб іх нехта заўважыў.

Кніга ўжо ў продажы ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве. Поўны спіс месцаў, дзе неўзабаве можна будзе купіць кнігу глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты

Па-беларуску ў 2024 годзе выйшла 12,5 працэнта кніг

Кнігарня з беларускімі кнігамі ў Вільні, якая перажыла патоп, просіць дапамогі

Каментары да артыкула