БЕЛ Ł РУС

Туск: Расія і Кітай будуць гатовыя да глабальнай канфрантацыі ўжо ў 2027 годзе

26.07.2025 / 19:45

Nashaniva.com

Польшча і Еўропа павінны быць гатовыя да розных падзей на працягу двух гадоў, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск 26 ліпеня на сустрэчы з жыхарамі горада Паб'яніцэ Лодзінскага ваяводства, піша Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Кіраўнік польскага ўрада закрануў тэму нацыянальнай бяспекі перад абліччам пагроз, якія могуць узнікнуць у найбліжэйшыя гады.

Як заявіў палітык, кожны дзень, а

«апошнім часам кожную гадзіну, прыносіць нейкі сюрпрыз, нейкую падзею ці дзіўныя словы, не кажучы ўжо пра дзіўныя сустрэчы ці візіты ў розныя месцы».

Ён дадаў, што размаўляў з кіраўніком еўрапейскіх узброеных сіл НАТА генералам Алексусам Грынкевічам «некалькі дзясяткаў гадзін таму».

«Я чакаў дакладнай інфармацыі, і я яе атрымаў: што, паводле ўсіх ацэнак у НАТА і ЗША, Расія і Кітай будуць гатовыя да глабальнай канфрантацыі ўжо ў 2027 годзе, праз два гады», — сказаў прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што

«Польшча і Еўропа, але Польшча ў першую чаргу, павінны быць гатовыя да розных падзей на працягу наступных двух гадоў».

Ён адзначыў, што на польскай мяжы ўжо існуюць пагрозы, звязаныя з гібрыднай вайной.

«Я даю тут урачыстае абяцанне вам і ўсёй Польшчы. На працягу гэтых двух гадоў, якія нас чакаюць […], мы будзем выкарыстоўваць іх у поўнай меры, каб стабілізаваць сітуацыю ў Польшчы», — заявіў прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі

Польшча аднавіла кантроль на мяжы з Літвой. Што там цяпер адбываецца?

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне

Каментары да артыкула