У Мінску з'явіліся горныя ратавальнікі
У Мінску пачала працу новая горнавыратавальная служба МНС. Як паведаміў кіраўнік гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Суша, падраздзяленне створана для забеспячэння бяспекі ў месцах будаўніцтва сталічнага метро і для выратавання людзей у падземных аб’ектах.
Фота ілюстрацыйнае
Рашэнне аб стварэнні службы было прынята яшчэ ў 2022 годзе ўрадам і Мінгарвыканкамам. Гэта звязана з актыўнай разбудовай метро ў сталіцы.
Галоўная мэта новай службы — сачыць за бяспекай у шахтах, прадухіляць надзвычайныя сітуацыі і аказваць дапамогу на месцы.
Супрацоўнікі ўжо прайшлі адпаведнае навучанне і практычныя трэніроўкі, а таксама забяспечаныя спецыялізаванай тэхнікай і абсталяваннем.
Чытайце таксама:
Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе
У Мінску ўратавалі мужчыну, які небяспечна сядзеў на сёмым паверсе