Паведамленне пра пажар паступіла ў 09:24 ад відавочцы. Да месца выкліку на вуліцу Солтыса аператыўна выехалі падраздзяленні МНС. З акна трэцяга паверха дзевяціпавярховага будынка назіраўся моцны дым і агонь, паведамляе МНС.

Фота: МНС
Высветлілася, што на трэцім паверсе інтэрната ў жылым пакоі і ў калідоры загарэлася маёмасць плошчай 20 кв.м. Адміністрацыяй аб’екта сумесна з падраздзяленнямі МНС з будынка эвакуяваны 50 чалавек, з іх 15 дзяцей.
У 09:51 ратавальнікі ліквідавалі пажар. На месцы здарэння праводзіліся работы па тактычнай вентыляцыі паветра ў будынку з выкарыстаннем дымасосаў.
Прычына пажару высвятляецца.
Каментары