Грамадства

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Улады Віцебскай вобласці запэўніваюць, што паўторнага размыву глебы ў мікрараёне Вярхоўе не будзе. Пра гэта заявіў аблвыканкам увечары 26 ліпеня. 

Фота: прэс-служба Віцебскага аблвыканкама

Паводле інфармацыі прэс-службы аблвыканкама, спецыялісты не выявілі пагрозы новага абвальвання глебы на месцы правядзення работ. Таксама паведамляецца, што ніхто з жыхароў не пацярпеў. 

Для ліквідацыі наступстваў ранішняга размыву задзейнічаныя 23 адзінкі тэхнікі і 60 супрацоўнікаў розных службаў.

Аблвыканкам таксама адзначыў, што на гарачую лінію зваротаў ад грамадзян не паступала.

Раніцай 26 ліпеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла пра абрынанне сямі гаспадарчых пабудоў на віцебскай вуліцы Садовай у мікрараёне Вярхоўе — гэта частка Чыгуначнага раёна Віцебска, якая аддзеленая ад асноўнай часткі горада тэрыторыяй Віцебскага раёна і знаходзіцца на беразе Заходняй Дзвіны.

Размыла таксама тэхнічны праезд памерам 4×70 м, глеба спаўзла ў бок ракі на плошчы каля 100×100 метраў.

Пазней МНС паведаміла, што на месцы працуюць аварыйныя службы, ідзе ўмацаванне берагавой лініі. У сваю чаргу, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін заявіў, што створаныя спецыяльныя працоўныя групы для вывучэння наступстваў.

Ён дадаў, што ўжо адбылася сустрэча з мясцовымі жыхарамі, і цяпер ідзе абыход дамоў. Для працы з насельніцтвам сфарміраваныя групы з прадстаўнікоў улады, МНС і праваахоўнікаў. Акрамя таго, чыноўнікі вывучаюць сітуацыю на дзвюх падтопленых вуліцах, правяраюць меліярацыйныя сістэмы і ліўнёўкі. Арганізавалі дадатковыя каналы для адводу вады і аднавілі электразабеспячэнне. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава8

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава8

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць