Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў
Амерыканская зорка Джэйсан Дэрула зняўся ў рэкламе катэджнага пасёлку «Міруар спа-гатэль і вілы» на базе Мінскага мора, піша Reform.
Джэйсан Дэрула. Фота: Getty Images
Праект гэтага катэджнага пасёлку рэалізуе Мустафа Эгэмен Шэнер — афіцыйны ўладальнік беларускага ТАА «Ігральны картэль». Гэта кампанія стаіць за мінскім казіно H CASINO. Магчыма, удзел у здымках і стаў асноўнай прычынай нечаканага візіту амерыканскага выканаўцы ў Беларусь.
Некалькі дзён таму ў сацсетках з'явіўся ролік з удзелам Дэрула, дзе ён выконвае адзін са сваіх трэкаў на фоне асабнякоў у сасновым бары.
Камера дрону паказвала панарамны план з вышыні, і ў тэрыторыі, забудаванай рэспектабельнымі дамамі, лёгка адгадваецца пляж №3 на Мінскім моры (Заслаўскае вадасховішча). У народзе гэтую сядзібную забудову называюць Зарэчча-3.
Скрыншот з відэа
Відэа было апублікаванае таксама ў акаўнце Дэрула і сабрала больш за 60К лайкаў.
У праекта гэтага катэджнага пасёлку — даўняя гісторыя, заўважае Reform. У 2022 годзе Мустафа Эгэмен Шэнер стаў уласнікам 70% ТАА «Міруар». Астатнія 30% належаць беларускаму бізнэсоўцу і ганароваму консулу Вануату Аляксандру Калджыеву.
Чытайце таксама:
Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь
Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі
Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада
Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада