БЕЛ Ł РУС

У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча

28.07.2025 / 15:49

Nashaniva.com

26 ліпеня ў Мінску адбылося пахаванне праху 43-гадовага грамадскага актывіста Змітра Каспяровіча, пра смерць якога ў Варшаве стала вядома 20 чэрвеня. Пра цырымонію расказаў у фэйсбуку былы актывіст партыі «Справядлівы свет» Сяргей Вазняк.

Фота: сацыяльныя сеткі

Паводле слоў Вазняка, на развітанне са Змітром Каспяровічам прыйшлі і выступілі трое былых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі — Рыгор Кастусёў, Таццяна Караткевіч і Ганна Канапацкая. Арганізацыяй пахавання займаўся Ігар Лялькоў.

Прах Каспяровіча прывезлі з Польшчы, дзе Зміцер жыў апошнія пяць гадоў. Яго пахавалі каля магілы маці.

Чытайце таксама:

Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча

У Польшчы завялі справу аб ненаўмысным забойстве пасля гібелі актывіста Каспяровіча

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Каментары да артыкула