Грамадства22

У Польшчы завялі справу аб ненаўмысным забойстве пасля гібелі актывіста Каспяровіча

Пракуратура горада Новы Двур Мазавецкі пад Варшаваю расследуе гібель беларуса Змітра Каспяровіча паводле артыкула аб ненаўмысным прычыненні смерці. Што праўда, прыкметаў «механічнай траўмы» эксперты не знайшлі, паведамляе «Белсат».

Пракуратура горада Новы Двур Мазавецкі пачала расследаванне гібелі 43-гадовага беларуса Змітра Каспяровіча. Ягонае цела 20 чэрвеня знайшлі ў доме, дзе ён жыў.

«23 чэрвеня была заведзена крымінальная справа паводле артыкулу 155 Крымінальнага кодэксу. 24 чэрвеня было праведзенае анатамаванне. Папярэдняе заключэнне не паказала, што да смерці прывяла механічная траўма», — паведаміла «Белсату» прэс-сакратарка Акруговай пракуратуры варшаўскага раёну Прага Караліна Старас.

Хоць і заведзеная справа паводле артыкулу аб ненаўмысным прычыненні смерці, на ўмяшанне трэціх асобаў пакуль нічога не паказвае. 

«На гэты момант эксперты не каментуюць, ці была смерць гвалтоўнаю і ці быў Зміцер К. цвярозы ў момант смерці. Расследаванне цяпер на самай ранняй стадыі, ідуць працэсуальныя дзеянні дзеля ўсталявання акалічнасцяў смерці».

Артыкул 155 Крымінальнага кодэкса Польшчы прадугледжвае зняволенне на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

Каментары2

  • Олбано
    25.06.2025
    эксперты не пабачылі --- не знайшлі

    трываюць працэсуальныя дзеянні - ПРАЦЯГВАЮЦЦА

    ----------трываць = терпеть, сохраняться, держаться,безропотно переносить------------
  • Відавочна
    25.06.2025
    На працэсы ў Польшчы вельмі ўплывае расейская прапаганда. Вось такое стаўлення да Беларусі, да тых працэсаў якія адбываюцца - абыякавасць. Пачобут - непатрэбны, апазіцыя беларуская - ня вартая. Дапамагаць мяняць рэжым у Беларусі - ня трэба. Хутка з'ясоўваць абставіны сьмерці палітычных уцекачоў - залішне. Выкрываць агентуру - не іх справа. Саджаць тую агентуру якая сама прыйшла, ці якую выкрылі беларусы - марная справа. Цікава, а калі пуцін нападзе на Польшчу з дапамогай друга Сашы зноў, ці не ўпадзе Польшча за тры дні?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч12

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць