БЕЛ Ł РУС

У прапускным пункце «Казловічы» зноў не будзе электрычнасці

29.07.2025 / 17:3

Nashaniva.com

30 ліпеня з 11:00 да 14:30 ў пункце пропуску «Казловічы» (з польскага боку — «Кукурыкі») зноў адключаць электрычнасць з-за планавага рамонту электрасетак. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

У гэты час на тэрыторыі пункта не будзе электраэнергіі, што можа ўскладніць перамяшчэнне грузавога транспарту. Падобныя работы ўжо праводзіліся 23 ліпеня.

«Казловічы» — адзін з двух пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай, адкрытых для грузавікоў. Астатнія віды транспарту перасякаюць мяжу праз «Брэст» (з польскага боку — «Тэрэспаль»).

Паводле Дзяржпагранкамітэта, прапускная здольнасць «Казловічаў» — каля 1200 аўтамабіляў у суткі.

Чытайце таксама:

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула