Польшча на гэты момант не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю праз адсутнасць крокаў насустрач па гэтых пытаннях з боку Мінска. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Беластоку пасля сустрэчы з мясцовымі сілавымі структурамі заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк, піша Reform.news.

«Мы вельмі хацелі б, каб памежныя пераходы былі адкрытыя, але няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні», — сказаў ён.
«Прычыны знаходзяцца на беларускім баку. Анджэй Пачобут усё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні. Розныя заявы пра яго магчымае вызваленне не пацвердзіліся фактамі. Ніякага супрацоўніцтва з беларускага боку не назіраецца ў дачыненні да інфармацыі пра забойства польскага салдата летась. І мы ўсё яшчэ маем справу з сітуацыяй на мяжы, якая не пакідае сумневаў у тым, што менавіта беларускія службы арганізуюць і садзейнічаюць гэтай гібрыднай агрэсіі», — дадаў міністр.
Семоняк падкрэсліў, што якія-небудзь дзеянні польскага боку па адкрыцці пунктаў пропуску магчымыя толькі пры наяўнасці добрай волі з боку Мінска.
«Таму пакуль не будзе добрай волі з беларускага боку, з нашага боку проста няма магчымасці для якіх-небудзь дзеянняў. Кожнае з узгаданых мной дзеянняў мы ўспрымаем як дзеянне супраць Польшчы», — заключыў ён.
Нагадаем, што на дадзены момант на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін пераход для грузавых аўтамабіляў — Казловічы — Кукурыкі, а таксама адзін для легкавога транспарту і аўтобусаў — Брэст-Тарэспаль. На фоне зімовых святаў чэргі на выезд з Беларусі праз гэты пункт перавышалі 2500 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Сёння раніцай, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, у чарзе знаходзілася 2000 легкавых аўтамабіляў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Дагаварыліся ўжо да таго, што адсталая 8-мільённая Беларусь уяўляе пагрозу 40-мільённай Польшчы! Дый, напэўна, 500-мільённаму ЕС таксама