«Флагшток» абверг інфармацыю пра смерць трэцяга работніка «Беларуснафты» ад удару токам
Учарашнія звесткі крыніцы выдання «Флагшток» пра тое, што ў бальніцы нібыта памёр трэці пацярпелы пры інцыдэнце ў Рэчыцкім раёне работнік «Беларуснафты», абвергла іншая крыніца, звязаная з аховай здароўя. Пра гэта паведаміў той жа самы «Флагшток».
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Беларуснафта»
Паводле даных суразмоўцы, шпіталізаваны работнік па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы на лячэнні. «Флагшток» прыносіць свае прабачэнні за публікацыю недакладнай інфармацыі і жадае пацярпеламу найхутчэйшага выздараўлення.
Пакуль што ні ў дзяржаўнай прэсе, ні на рэсурсах «Беларуснафты» так і не з'явілася пашыранай інфармацыі пра трагедыю, у выніку якой двое работнікаў загінулі на месцы ад удару токам, а трэці быў шпіталізаваны.
Чытайце таксама:
Што стала прычынай смерці работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе