Кубракоў загадаў пакараць нейкіх блатных за старыя парушэнні ПДР
29 ліпеня міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў правёў нараду, падчас якой даручыў перагледзець рашэнні па шэрагу парушэнняў Правілаў дарожнага руху і ўзмацніць пакаранне для асобных грамадзян.
Іван Кубракоў. Фота прэс-службы МУС
Як паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале МУС, Кубракоў падкрэсліў важнасць прынцыповага і справядлівага падыходу да парушэнняў. Ён адзначыў, што калі маецца нязначнае парушэнне і ёсць змякчальныя абставіны — можна пайсці насустрач чалавеку. Але калі парушэнні грубыя і шматразовыя — ніякіх палёгак быць не павінна.
«Гэта пытанне справядлівасці. Калі ў чалавека, напрыклад, дзіця-інвалід — трэба ўлічваць абставіны. Але для так званай блататы — ні ў якім разе!», — заявіў ён.
Пасля чаго загадаў падняць усе справы, у якіх за грубыя парушэнні ПДР не было прызначана пазбаўленне правоў, і перагледзець іх. Калі тэрміны даўніны яшчэ не мінулі, міліцыя можа звярнуцца да пракурора з ініцыятывай пераглядзець рашэнні.
«Пастаўце, калі ласка, гэтых самазваных блатных на месца», — заявіў Кубракоў.
Чытайце таксама:
Сілавікі заклікаюць людзей слаць ім інфармацыю ў чат-бот
Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме
Пачынае працаваць сістэма спрошчанага спагнання штрафаў
ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі