Грамадства1818

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў следам за Лукашэнкам правёў сваю селектарную нараду, прысвечаную ходзе ўборачнай кампаніі. У абмеркаванні гэтай надзённай для сілавікоў тэмы ўдзельнічалі намеснікі міністра, кіраўнікі цэнтральнага апарата МУС, ГУУС Мінска і абласных УУС.

Іван Кубракоў праводзіць селектарную нараду па ўборцы ўраджаю

Падчас нарады, як паведамляе прэс-служба МУС, Іван Кубракоў давёў да падначаленых задачы, пастаўленыя Лукашэнкам, а тасама даў шэраг даручэнняў сілавікам на месцах.

Падчас нарады

У Магілёўскай вобласці аператыўна ў гэты самы дзень ужо сфарміраваны атрад з супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў унутраных войскаў, каб «арганізаваць дапамогу сельгаспрадпрыемствам».

Падчас нарады

Гэты і іншыя атрады, як заяўлена, будуць займацца барацьбой з крадзяжамі, п’янствам і карупцыяй.

Па словах Кубракова, на такія факты трэба рэагаваць жорстка і прымаць меры неадкладна. Але людзей і не крыўдзіць — кожную сітуацыю трэба разбіраць асобна і ўлічваць чалавечы фактар. Дакладна такія ж інструкцыі даваў сёння і Лукашэнка.

Каментары18

  • Австрияк
    18.07.2025
    Вынік 30+ гадовага кіраўніцтва)) але ж і небаракі
  • a.hto.tam.idze
    18.07.2025
    Пацякло лайно зверху ўніз. Ды й увогуле, паўстае пытанне, як пад такім пільным наглядам у апошнія 30 гадоў, у Беларусі здолела завесціся карупцыя!? Хутчэй за ўсё, завезлі з Гейропы.
  • Мінак
    19.07.2025
    Што вас увесь час на нейкую кулінарыю цягне падчас напісаньня нааінпў? Што за зразы ўсю дарогу?

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць