БЕЛ Ł РУС

Балкунец, Шарэнда-Панасюк і яшчэ два чалавекі заклікалі выставіць ультыматум Лукашэнку, а пакуль асудзілі Ціханоўскую

29.07.2025 / 22:16

Nashaniva.com

У апублікаваным відэа яны заявілі пра правал пяцігадовай працы Офіса Святланы Ціханоўскай і выказалі яму прэтэнзіі з нагоды неэфектыўнай працы апазіцыі з 2001 года.

Скрыншот з відэа

Двое з гэтых людзей добра вядомыя грамадскасці — гэта Дзмітрый Балкунец і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.

Двух іншых завуць Вячаслаў Япішка (прадпрымальнік і гісторык з Брэста) і Руслан Хазін (колішні работнік «Гродна Азота», які пасля працаваў электрамантажнікам у Расіі).

У відэа ўсе чатыры спікеры выступілі па чарзе: Хазін і Балкунец па-руску, Шарэнда-Панасюк і Япішка па-беларуску.

Усе выступоўцы па чарзе абвінавацілі Офіс Святланы Ціханоўскай і набліжаных да яе людзей у бяздзеянні і нямэтавым выкарыстанні заходняй падтрымкі, таксама ўсклалі на яго адказнасць за наяўнасць у Беларусі палітвязняў.

Шарэнда-Панасюк заклікала выставіць ультыматум Аляксандру Лукашэнку.

Пасля гэтага спікеры перайшлі да канкрэтнай прапановы па супрацьдзеянні дзейнасці Офіса — склікаць Устаноўчы сход і прыняць на ім розныя цудадзейныя дакументы.

Чытайце таксама:

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай

Новыя разборкі: Балкунец і кампанія выйшлі з аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду, бо іх прапановы не пачулі

У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі?

Каментары да артыкула